тлумачэнне слова:
тармазіць, -мажу, -мозіш, -мозіць; незакончанае трыванне, што. 1. і без дапаўнення Запавольваць, спыняць рух чаго-н. (звычайна пры дапамозе тормаза). За колькі гоняў ад мястэчка .. [Каленік] пачынае тармазіць, потым і зусім спыняе машыну. Лупсякоў. Васіль, шуруючы топку, раптам спалохана ўскрыквае: — Стоп! Тармазі! Андрэй спыняе паравоз. Васілёнак. // без дапаўнення Спыняцца або сцішаць свой ход (пра транспартныя машыны). Аўтобус рэзка тармозіць. 2. Сцішаць, стрымліваць рух чаго-н. Фурманкі з параненымі .. тармазілі рух атрада. Брыль. [Багуцкі:] — Я ад імя ўсіх нас вялікую клятву даў у Маскве: .. тармазіць немцу ход на чыгунцы, збіваць з яе ўсімі сродкамі. Лынькоў. // пераноснае значэнне Затрымліваць развіццё чаго-н., перашкаджаць развіццю чаго-н., быць перашкодай. [Сцяпан Ягоравіч] званіў субпадрадчыку, які не закончваў даручаных яму работ і тармазіў здачу ў эксплуатацыю гатовага аб'екта. Корбан. 3. спецыяльны тэрмін Выклікаць тармажэнне (у 2 знач.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com