тлумачэнне слова:
твар, -у, мужчынскі род 1. Пярэдняя частка галавы чалавека. Салдаты і афіцэры выціралі з загарэлых твараў пот. Мележ. Высокая .. [Алена] была, поўная, жыццярадасная, з такім добрым, прыгожым тварам... Нікановіч. Люба, падстаўляючы .. [ветру] твар, жмурылася і ціхенька смяялася сама сабе. Васілевіч. 2. пераноснае значэнне Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н. Твар горада. ▪ Калектывізуючы сваю зямлю, сяляне спрэс і да самага карэння зменьваюць самы твар зямлі і ўсё жыццё на ёй. Чорны. ••• Ведаць у твар глядзі ведаць. Змяніцца з твару глядзі змяніцца. З твару — тварам быць падобным да каго-н., маладым, прыгожым і пад. [Зосін бацька:] — Галена? Яна ў бацьку пайшла: і з твару на яго падобная і з голасу нават. Чорны. Кроў ударыла ў твар глядзі кроў. Мяняцца з твару глядзі мяняцца. На твары напісана глядзі напісаны. (Не) да твару — а) (не) ідзе каму-н. што-н. Белае плацце прыйшлося .. [Крысціне] да твару. Васілевіч; б) (не) прыстойна каму-н. так, (не) адпавядае чыйму-н. становішчу. У пісаравым поглядзе не адбілася ні ветлівага здзіўлення, ні робленай радасці: Васількевіч глядзеў на свайго суседа, як на блазна, з якім яму, пісару, кампанаваць не да твару. Колас. Хацелася падысці да .. [жонкі], моцна абняць і пацалаваць так, як некалі ў маладосці. Аднак і гэтага не зрабіў [Міхал Андропавіч] — пасаромеўся: юнацкі ўчынак не да твару яму, старому. Шамякін. Не ўдарыць (не ўпасці, не пляснуцца) тварам у гразь глядзі ударыць. Ні крывінкі ў твары глядзі крывінка. Плюнуць у твар глядзі плюнуць. Спасці з твару глядзі спасці. Сцерці (змесці) з твару зямлі глядзі сцерці. Твар выцягнуўся — пра здзіўленне, расчараванне, прыкрасць, што адбіваюцца на твары. Твар гарыць — пра стан моцнага хвалявання, узбуджэння. Твар свеціцца — быць вельмі задаволеным. Твар у твар; тварам у твар; тварам да твару — побач, вельмі блізка (стаяць, сустрэцца, бачыць і пад.). У твар — адкрыта, у прысутнасці каго-н. або прама звяртаючыся да каго-н. (гаварыць што-н., смяяцца і пад.).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com