твой

тлумачэнне слова:

  твой, твайго, мужчынскі род; твая, тваёй, жаночы род; тваё, твайго, ніякі род; множны лік твае, тваіх; займеннік прыналежны да ты.
    1. Які мае адносіны да цябе, належыць табе. Твая хата. Тваё паліто. Твая думка. ▪ Масква, Масква, каторы раз Іду я плошчамі тваімі! Танк. [Максім да Данілы:] — Я на тваім месцы наняў бы машыну, насыпаў бы ў кузаў яблык і гайда іх на Урал. Капыловіч. Аднаму ўсё ж сумнавата, браце, у твае гады. Машара. // Такі, як у цябе, падобны на твой. Твае [маці] ў мяне бровы, твой лоб і нос. Твой неспакой. І, пэўна, твой лёс. Вярцінскі. // Зроблены, ажыццёўлены і пад. табою. Тваё пісьмо. Твае распараджэнні. // Звязаны з табою, знаёмы табе. Ну дзе ж твой абяцаны тэхнік? // у значэнне назоўнік тваё, твайго, ніякі род размоўнае слова Тое, што належыць або ўласціва табе. Твайго мне не трэба.
    2. Які належыць табе па сваяцкіх, сяброўскіх і пад. адносінах. Твой бацька. Твая маці. Тваё дзіця. Твае сябры. // у значэнне назоўнік твае, тваіх. размоўнае слова Родныя, блізкія. Прывітанне тваім. Твае дома? // у значэнне назоўнік твой, твайго, мужчынскі род; твая, тваёй, жаночы род размоўнае слова Муж, каханы або жонка, каханая. — Думаеш, толькі твая такая? — зазначыў Барыс Сівец. — Усе яны .. на адзін капыл. Васілёнак.
    •••
    Каб і духу твайго не было дзе глядзі быць.
    Каб нагі тваёй не было дзе глядзі быць.
    Нагі тваёй не будзе дзе глядзі быць.
    Не твая бяда глядзі бяда.
    Няхай на тваім будзе — няхай будзе так, як ты хочаш.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com