тлець

тлумачэнне слова:

  тлець, тлею, тлееш, тлее; незакончанае трыванне
    1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець. У роднай зямлі тлеюць косці продкаў, жыццё якіх ішло і канчалася ў пакутах. Чорны.
    2. Гарэць без полымя, слаба гарэць. Янка пазіраў на вогнішча, у якім тлела вуголле. С. Александровіч. Рэшткі машын дагаралі на дарозе, дыміліся, тлелі на каменні чорныя мундзіры. Лынькоў. // Вылучаць слабае святло. Цьмяна тлее пад столлю лямпачка. Брыль. // пераноснае значэнне Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе-н. (пра жыццё, пачуцці і пад.). І цяпер у .. [Ніны], недзе глыбока, у тумане трывогі, тлела надзея, што ўсё сыдзе неяк. Мележ. Рэшткі веры ў Дзяржаўную думу, якія яшчэ тлелі ў свядомасці настаўніка, цяпер былі разбіты. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Я Вас кахаў, пачуцці тыя, мусіць, У сэрцы яшчэ цепляцца маім. Ды хай нішто Вас болей не засмуціць, Я не хачу няволіць Вас нічым. (Пушкін)