травіць

тлумачэнне слова:

  травіць1, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што.
    спецыяльны тэрмін Апрацоўваць паверхню чаго-н. кіслатой або іншымі хімічнымі рэчывамі. Травіць шкло. Травіць дошку. // Наносіць (узор, рысунак) пры дапамозе кіслаты або іншых хімічных рэчываў. Травіць узор на шкатулцы.
  травіць2, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што.
    Таптаць (лугі, палі), з'ядаць пасевы; рабіць патраву. [Павал] пад'ехаў да самага Тамаша і Юркі. Прыпыніў каня і нарабіў крыку: .. — Нашто авёс коньмі травіце? Чорны. А Уладзік пасвіў дзесь каровы, Травіў чужыя сенажаці; А дома з дзецьмі была маці. Колас.
    •••
    Козамі сена травіць — траціць, пераводзіць дабро.
  травіць3, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што.
    спецыяльны тэрмін
    1. Выпускаць, адпускаць патроху канат, снасць і пад., аслабляючы нацяжэнне. Травіць канат.
    2. Выпускаць пару, газ, паветра, робячы меншы ціск.
  травіць4, траўлю, травіш, травіць; незакончанае трыванне, што.
    Засвойваць у працэсе стрававання, ператраўліваць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com