трапіцца

тлумачэнне слова:

  трапіцца, -плюся, -пішся, -піцца; закончанае трыванне
    1. Выпадкова сустрэцца, надарыцца. Трапіўся б, скажам, на дарозе воўк (а іх тут багата зімою цягаецца), — Федзя адразу раскроіў бы яму чэрап і прыцягнуў у сяло. Ваданосаў. Але адступаць ужо было позна, і Пракоп .. рушыў да першай чалавечай постаці, што найбліжэй трапілася яму ў гэты час. Колас. // Дастацца. Абрыкосы, праўда, трапіліся пабітыя, з чорнымі бакамі. Дык мая суседка нафарбаванымі пальчыкамі старанна выбрала іх і шпурнула за акно. Грамовіч. Нявестка трапілася жанчына ўладная і... багатая на дзеці. Шамякін.
    2. безасабовая форма з інфінітыў Выпасці на чыю-н. долю; прыйсціся. Трапілася пачуць рэдкае слова. ▪ Адным разам Рыгору трапілася адзін на адзін пагутарыць з Гэляй. Гартны.
    •••
    Трапілася чарвяку на вяку — пра вельмі рэдкую ўдачу, шчаслівы выпадак.
    Трапіцца на вочы каму — выпадкова звярнуць на сябе ўвагу каго-н.
    Трапіцца пад руку — выпадкова апынуцца каля каго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com