тлумачэнне слова:
трапіць, -плю, -піш, -піць; закончанае трыванне 1. Дасягнуць чаго-н., паразіць якую-н. цэль (пра кулю, снарад, што-н. кінутае і пад.). Адна бомба трапіла ў лазню, запаліла страху. Кулакоўскі. У руках у Пракопа былі кветкі. Ён узмахнуў імі, і букет, апісаўшы дугу, трапіў у акно. Карпаў. // Пацэліць у што-н., метка кінуўшы, стрэліўшы. Выхапіла [Зіна] з кабуры пісталет і, не цэлячыся, стрэліла тры разы запар. Трапіла ці не? Ваданосаў. // пераноснае значэнне Угадаць што-н., трапна, дарэчы сказаць што-н. 2. Увайсці, пранікнуць куды-н. Трапіць у хату. // Прыйсці куды-н., знайсці тое, што шукаў. Праблытаўся .. [Сцёпка] досыць доўга па незнаёмых вуліцах, покі трапіў на вадакачку, адтуль і на рабфак. Колас. 3. Апынуцца ў якіх-н. умовах, абставінах (звычайна неспрыяльных). І Чыжык рашыў гаварыць тое, што чуў не аднойчы: часць трапіла ў акружэнне, хто-ніхто вырваўся, і ён во прыйшоў. Лупсякоў. Блінкоў расказваў пра сябе. Ён — музыкант, у першыя дні вайны трапіў у палон. Васілеўская. Я праклінаў сябе, як апошняга баязліўца, але нічога не рабіў, каб памагчы Хрысціне выбавіцца з ямы, у якую яна трапіла па сваёй ахвоце. Асіпенка. 4. Уладкавацца на работу, вучобу і пад.; стаць кім-н. [Стэфа:] — Скажы, Міхась, а як ты трапіў у плытагоны? Савіцкі. Пазней, між іншым, адзін з .. [сяброў] трапіў у авіяцыю, а другі прысвяціў сябе медыцыне. Аўрамчык. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Вось — бядняк. Ці траплю стаць на ногі? Ці акрыяю сам? У калектыў вядуць мае дарогі — Я — сіла буду там! Колас. 5. Аказацца дзе-н. у патрэбны момант. Па гэтую размову ў рэдакцыю якраз трапіў Ігнат Дварчанін. Машара. // Апынуцца дзе-н. У пошуках спосабу жыць .. сям'я [Бумажкова] на некалькі год трапіла на Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася [на] Беларусь. Чорны. Куды б ні трапіў я — ізноў вярнуся, Разблытаўшы дарожныя вузлы, У гэты край, Што клічуць Белай Руссю, Дзе шпацыруюць белыя буслы. Дукса. 6. Знянацку наступіць на што-н., уступіць у што-н., зачапіць што-н. Трапіць нагой на патарчаку. ▪ Гораў трапіў нагою па калена ў ваду, балюча накалоў руку на сухую і вострую, як косць, лазіну ў гушчары. Караткевіч. Раптам нага Кузняцова трапіла ў глыбокую каляіну. Пташнікаў. 7. Папасці, надарыцца. І вось у рукі .. [Васіля], якраз у тыя дні, калі мы, маладыя сябры, забаранілі яму прыніжаць сваю чалавечую годнасць, трапіла неяк бывалая кніга, без вокладак. Брыль. ••• Ляйчына (лейчына) пад хвост трапіла глядзі лейцы. Трапіць па вочы (вока) каму — тое, што і папасціся на вочы (вока) каму (глядзі папасціся). Трапіць на вудачку — тое, што і папасціся на вудачку (глядзі папасціся). Трапіць на кручок — папасціся ў чым-н., даць магчымасць сябе ашукаць. Трапіць на лаву падсудных — тое, што і сесці на лаву падсудных (глядзі сесці). Трапіць на сваю жылу — знайсці любімую справу. Трапіць на след — тое, што і напасці на след (глядзі напасці). Трапіць на той свет — памерці. Трапіць на шапачны разбор — прыйсці пад самы капец чаго-н., на заканчэнне чаго-н. Трапіць на язык каму — стаць прадметам гутаркі, абгавораў. Трапіць пад агонь — быць абстраляным кім-н. Трапіць пад агонь крытыкі — падвергнуцца крытыцы. Трапіць пад гарачую руку — папасці ў такі момант, калі хто-н. узбуджаны, злосны. Трапіць пад кулю — быць забітым, застрэленым. Трапіць пад нож — быць аперыраваным. Трапіць пад руку каму — выпадкова апынуцца паблізу, побач. Трапіць пад сукно — быць адкладзеным на доўгі час (пра якую-н. справу). Трапіць пальцам у неба — тое, што і папасці пальцам у неба (глядзі напасці). Трапіць па назначэнню — быць там, куды назначылі, накіравалі. Трапіць у абцугі — а) папасці ў акружэнне праціўніка; б) аказацца ва ўмовах, што скоўваюць, заціскаюць. Трапіць у вір — а) утапіцца; б) апынуцца ў цэнтры якіх-н. падзей. Трапіць у газету — а) быць надрукаваным у газеце; б) быць заўважаным; в) быць раскрытыкаваным. Трапіць у залежнасць — быць абумоўленым якімі-н. прычынамі. Траціць у кіпцюры каму — аказацца, быць пад уладай каго-н. Трапіць у лапы каго, чые, каму — тое, што і папасціся ў лапы каго, чые, каму (глядзі папасціся). Трапіць у ласку да каго — займець чыю-н. прыхільнасць. Трапіць у (непрыемную) гісторыю — мець непрыемнасці, быць заблытаным у нядобрай справе. Трапіць у нерат — знянацку, нечакана апынуцца ў безвыходным становішчы. Трапіць у няміласць — страціць прыхільнасць каго-н. Трапіць у палон чаго — быць, знаходзіцца пад моцным уздзеяннем чаго-н. Трапіць у пастку — папасці ў небяспечнае, безвыходнае становішча. Трапіць у пераплёт — аказацца ў складаным, цяжкім, небяспечныя або непрыемным становішчы. Трапіць у поле зроку — быць заўважаным, убачаным. Трапіць у рукі каго, чые, каму — тое, што і папасціся ў рукі каго, чые, каму (глядзі папасціся). Трапіць у (самую) кропку — тое, што і папасці ў (самую) кропку (глядзі папасці). Трапіць у тон — сказаць або зрабіць што-н. прыемнае, пажаданае для каго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com