трусіць

тлумачэнне слова:

  трусіць, трушу, трусіш, трусіць; загадны лад трусі; незакончанае трыванне
    размоўнае слова
    1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання, баяцца. Чаго палохацца? Перад кім трусіць? Гартны. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне На гэты раз да .. [Валенты] прыйшла добрая карта .. і яго пачынала трусіць усяго. Гарэцкі.
    2. каго-што. Трэсці ў час язды па дрогкай дарозе. Да Лісаветы сляпіцаю лез сон .. Каб хоць хутчэй паехаць, воз кідала б на калдобінах і трусіла, дык мо было б не да сну. Сабаленка.
    3. каго-што. Трэсці дрэвы, прымушаючы падаць плады. Нехта паспеў узлезці на стары галіністы дуб і трусіў апошнія жалуды. Гамолка. // Трэсці, шукаючы чаго-н. Немцы трусілі рэчы ў кожным доме, дзе жыў чыгуначны люд. Навуменка.
    4. што. Растрасаць што-н., церушыць. Валасы мае чэша вятрыска і трусіць, А ў халодных травах туды і сюды Валуны на пашы, як белыя гусі, Што гані не гані, а не йдуць да вады. Караткевіч.
    5. што. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае. Шчыпне [Аўгіня] некалькі драбінак солі і трусіць у страву. Бядуля.
    6. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне) Падаць дробнымі кроплямі (пра дождж). Трусіць дробны-дробны дождж, Шушукае па зямлі, прабірае праз світку да зморанага цела. Каваль. І раз-пораз, як праз сіта, трусяць кроплі дажджу. Кандрусевіч.
    7. Бегчы трушком. Крокаў праз колькі [Анісім] пачуў, як наперадзе, у лагчыне, забрахаў Гуляй — ён заўсёды трусіў трошкі наперадзе свайго гаспадара. Сачанка. Пасля поўначы, будучы на варце, Гапанюк заўважыў, як хтось у цемры подбегам трусіў да свінарніка. Дуброўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com