трываць

тлумачэнне слова:

  трываць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. што і без дапаўнення Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад. да пэўнага часу. Але Васіль не сеў. Ён трываў. Гэта было ўжо не ў навіну — цярпець, адольваць стому. Мележ. Мікульскі трываў з усяе сілы, каб не застагнаць, не паказаць свае слабасці перад гэтым дзяўчом. Місько. Нага замлела, але я трываў і глядзеў, як рыўкамі падымаліся, а потым паціху апускаліся грудзі чырвонаармейца. Федасеенка. // Перажываць, вытрымліваць (што-н. пакутлівае, цяжкае). Дома былі спрэчкі, папрокі, падазрэнні, якія трэба было трываць ці ўціхамірваць. Мележ. Але самым слабым месцам у Брамцова было тое, што ён не мог трываць крытыкі. Ракітны. // Мірыцца з чым-н. пакутлівым, цяжкім; цярпліва чакаць перамен на лепшае. Наталя не можа трываць, каб хто мог перабіваць ёй дарогу. Скрыган. Тады Надзя мусіла сама пайсці ў сельсавет, прывесці старшыню, каб паглядзеў, ці можна далей трываць у такой хаце. Гроднеў. Ён... Прыехаў мой мілы... Больш трываць не магу — І што ёсць маёй сілы Я [Аксана] насустрач бягу. Бачыла. // (звычайна з адмоўем «не»). размоўнае слова Вельмі не любіць, не пераносіць каго-, што-н. [Партызан:] — Трываць не магу людзей, якія ўсё жыццё сумняваюцца. Я такіх бы з атрада выгнаў. Шамякін. Сама .. [жонка] трываць не магла шалёных горных дарог і звычайна ад гэтых экзатычных падарожжаў адмаўлялася. Васілевіч.
    2. Працягвацца пэўны час. Маразы трывалі нядоўга. ▪ Завязалася рукапашная.. — не на жыццё, а на смерць. Трывала яна вельмі нядоўга. Брыль. [Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі. Навуменка. Гутарка .. [Петруся з Данілам] трывала некалькі хвілін. Пестрак.
    3. Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца. Страха трывала ўжо дзесяты год. ▪ Людзі ўзносяць масты над вялікай вадой, каб трывалі яны пад цяжкою хадой. Дубоўка.
    •••
    Час не трывае глядзі час.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Я прыйшоў на працу працаваць. А не на дурныя пытанні адказваць — чаму я п'яны тут сплю.