тлумачэнне слова:
трэці, -яя, -яе. 1. лічэбнік парадкавы лічэбнік да тры. Трэці год. Трэці па парадку. Трэці дом з краю. Трэцяя дзея п'есы. ▪ Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас. 2. Асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны. Усю гэтую гутарку чула трэцяя асоба. Чарнышэвіч. 3. у значэнне займеннік Хто-, што-н. з ліку некалькіх асоб або прадметаў пры іх пералічэнні. [Несцяровіч:] — Мільён людзей, скажам, працуе. Адзін муруе, другі цэглу робіць, трэці дрэва чэша, чацвёрты зямлю арэ. Кожны робіць сваё, а разам — гэта адна справа. Чорны. 4. пераноснае значэнне Не галоўны па значэнню, трэцярадны. На трэціх ролях. // Які выконвае дапаможную партыю. Трэці голас. // Ніжэйшы, горшы па якасці за другі. Трэці сорт. Чай трэцяга сорту. 5. у значэнне назоўнік трэцяе, -яга, ніякі род Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва. На другі дзень з харчаваннем справа наладзілася, з'явіліся нават і трэція. Дубоўка. 6. у значэнне назоўнік трэцяя, -яй, жаночы род Трэцяя частка, трэць. Адна трэцяя. 7. у значэнне пабочнае слова трэцяе. Па-трэцяе. ••• Трэцяе пакаленне — унукі. Трэцяе саслоўе глядзі саслоўе. Трэцяя асоба глядзі асоба. Да трэціх пеўняў — да світання. З трэціх рук; праз трэція рукі глядзі рука. Чуць з трэціх вуснаў глядзі чуць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com