туалет

тлумачэнне слова:

  туалет, -а і -у, месны склон -леце, мужчынскі род
    1. -у. Адзенне, убранне. Модны туалет. Дарожны туалет. ▪ Уперамешку з самымі далікатнымі рэчамі жаночага туалету тут ляжалі мужчынскім штаны, часта без калашыны, трапляліся чаравікі, якім цяжка было падабраць пару, кавалачкі і парасоны. Нядзведскі.
    2. -у. Прывядзенне ў належны стан свайго выгляду (умыванне, прычэсванне, адзяванне). Займацца туалетам. ▪ Ніна, збіраючыся на начную работу, рабіла туалет перад люстрам — гэтага патрабавала «прафесія». Мікуліч. // размоўнае слова Прадметы касметыкі, гігіены. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету і некалькі фотакартак самых блізкіх людзей. Васілевіч.
    3. -а. Столік з люстэркам, за якім адзяваюцца, прычэсваюцца.
    4. -а. Прыбіральня. Мужчынскі туалет.
      [Фр. toilette.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Самы час перайменаваць Сілічы ў Куршавелічы...