туз

тлумачэнне слова:

  туз1, -а; множны лік тузы, -оў; мужчынскі род
    1. Старшая ў сваёй масці ігральная карта з адным ачком пасярэдзіне. Піковы туз. ▪ Шаірка паклаў перад Бандарэнкам карту, сказаўшы: — Табе, як начальніку, туга. Асіпенка.
    2. пераноснае значэнне; чаго або які. размоўнае слова Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба. Фінансавыя тузы Амерыкі. ▪ Нью-Йорк не знаў такіх падзей. Тузы глядзяць з пагардай: ідуць натоўпы цэлы дзень у Мэдзісан Сквер-Гардэн. Вялюгін. У зале было паўнютка. На пярэдніх радах сядзелі гарадскія тузы, афіцэры з жонкамі, настаўнікі. С. Александровіч. // Пра вядомага, праслаўленага ў якой-н. галіне дзейнасці чалавека. Літаратурныя тузы. Тэатральныя тузы. // Таўстун, накормлены, напоены да адвалу. Наеўся, як туз. П'янюсенек — туз тузам.
      [Польск. tuz ад ням. Daus.]
  туз2, -а, мужчынскі род
    Невялікая лёгкая двухвёславая шлюпка для аднаго весляра.
      [Ад англ. two — два.]
  туз3, -а, мужчынскі род
    У выразе: даць туза каму — моцна ўдарыць кулаком.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com