туманны

тлумачэнне слова:

  туманны, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да туману1 (у 1 знач.); які ўтвораны туманам, складаецца з яго. Туманная смуга. ▪ Агорнуты прастор світаннем сінім, У туманным моры плаваюць кусты. Панчанка. // спецыяльны тэрмін Які выкарыстоўваецца ў час туману (пра сігнал). Туманны сігнал. // Ахутаны, засланы туманам. Над туманным лесам, балотам, Дзе калісь хлапчуком-падпаскам Скакаў з каровамі кадрылю я, Сёння горда плывуць самалёты... Чарот. Вунь птушкі звіняць над туманным балотам. Бядуля. Пяюць рыбакі пра туманныя далі, Пра слаўны багаты ўлоў. Хведаровіч. // З туманамі, туманам. Туманны вечар. ▪ У мутнай шэрані туманнай раніцы вырысоўваліся дзве постаці. Самуйлёнак. Раніца была туманная. Сонца ўзыходзіла ціха, туман разыходзіўся паволі. Чорны. Летась увосені, Алесь, — у дзень туманны, з балотам, слотай і сумам на сэрцы — бачыў я, як над нашымі Ганчарамі, невядома адкуль узяўшыся, праляцелі тры марскія чайкі. Брыль. // Насычаны туманам. Туманная сырасць. ▪ На станцыі, дзе чырванела воданапорная вежа, узняўся сіні дым і адтуль даляцела прыглушанае туманнай адлегласцю рэха гудка. Гаўрылкін.
    2. Расплыўчаты, няясны; бачны як праз туман. Туманны сілуэт. ▪ [Саша] глядзела ў далячынь, дзе відны былі хаты, але нічога не бачыла, акрамя туманнага вобраза партызана. Шамякін. Туманнае святло аблівала каморку, скрадаючы ўбогасць яе абсталявання. Гартны. // пераноснае значэнне Няпэўны, невыразны (пра ўяўленні, пачуцці і пад.). Туманнае мінулае. ▪ [Адам Блецька] .. поўніўся туманнымі надзеямі. Чорны.
    3. пераноснае значэнне Які мае няясны сэнс; незразумелы (пра выказванні, словы і пад.). Туманнае паняцце. Туманны стыль. Туманны выраз. ▪ Размаўляючы .. [Сяргей і Наталля Пятроўна] міжвольна і непрыкметна пераходзілі ад адной тэмы на другую, ад абмеркавання простай і яснай жыццёвай падзеі да абстрактных філасофскіх разважанняў, часам даволі туманных. Шамякін. Нічога туманнага няма на жыццёвым шляху Васіля, нічога супярэчлівага. Кулакоўскі.
    4. пераноснае значэнне Пазбаўлены акрэсленага выразу, думкі; задуменны (пра вочы, погляд). Туманнымі вачамі .. [Змітрок] глядзеў на столь, па сцены. Ваданосаў. // З няяснай свядомасцю. [Андрэй:] — Калі дырэктар пачне хадзіць да кожнага рабочага на вяселле, яму не застанецца часу кіраваць заводам. Ды і галава будзе вечна туманная. Шахавец.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com