ты

тлумачэнне слова:

  ты, цябе, табе, цябе, табою, аб табе; множны лік вы; займеннік асаб. 2 асоба дзеяслова адзіночны лік
    1. Ужываецца пры звароце да блізка знаёмай асобы або пры грубым, фамільярным звароце. Так навек адляцела Любата ў неспадзеў[кі], — Ты мяне больш не стрэла, Я цябе больш не стрэў. Купала. З пагрозай чужынцу прамовіў казах: — Табе не вярнуцца Ніколі з вайны, І выдзеўбуць вочы табе груганы. Броўка. / Пры рытарычным звароце да каго-, чаго-н. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас.
    2. размоўнае слова Выкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння чалавека наогул. Калі ты курэц, то насі люльку і тытунец. Прыказка.
    3. давальны склон табе у значэнне часціцы. размоўнае слова Выкарыстоўваецца для выказвання прыкрасці, расчаравання, пагрозы і пад. — Я [табе] пакуру! — » халодным спакоем устрапянуўся гаспадар. Чорны. Гэта табе толькі пачынка, а будзе цэлая аўчынка. Прыказка.
    4. У спалучэнні з выклічнікамі ўжываецца для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання. — Ах ты, ёл[у]пень стары! — Баба Дзеда лае! Крапіва.
    •••
    А што ты думаеш — а чаму б і не зрабіць. [Міколка:] — Знаеш што, дзед? Давай каршуна падстрэлім! — А што ты думаеш? Пеканём! Лынькоў.
    Бачыш ты! глядзі бачыць.
    Бог з табою! глядзі бог.
    Бог (чорт, пярун, ліха, халера) цябе ведае глядзі бог.
    Вось табе! глядзі вось2.
    Вось табе і... глядзі вось2.
    Вось табе і на! Вось табе і раз! Вось табе і маеш! глядзі вось2.
    Дзе ты бачыў глядзі бачыць.
    Дзе цябе бог носіць? глядзі бог.
    Дзе цябе чорт носіць (чэрці носяць)? глядзі чорт.
    Дулю табе пад нос глядзі дуля.
    Каб на цябе ліха глядзі ліха1.
    Каб табе зарвала глядзі зарваць.
    Каб табе пуста было глядзі быць.
    Каб ты лопнуў (лопнула) глядзі лопнуць1.
    Каб ты спруцянеў глядзі спруцянець.
    На табе! глядзі на2.
    На ты з кім — (быць) у такіх адносінах, калі ў звароце адзін да аднаго гавораць «ты».
    Не ты першы, не ты апошні глядзі першы.
    Няхай цябе качкі (стопчуць) глядзі качка.
    Соль табе ў вочы глядзі соль.
    Ух ты! — выкарыстоўваецца пры выказванні, афарбаваным якім-н. пачуццём (здзіўлення, захаплення і пад.).
    Хто цябе ведае глядзі хто.
    Чорт (кадук) з табой глядзі чорт.
    Што ты там (тут) забыў? — тое, што і што я там (тут) забыў? (глядзі я).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Любая, што табе падарыць на 8 сакавіка? — Ой, ну я нават не ведаю... — Тады я даю табе яшчэ адзін год на роздум.