тлумачэнне слова:
тыповы, -ая, -ае. 1. Які мае характэрныя асаблівасці, уласцівыя пэўнаму тыпу прадметаў, з'яў, людзей і пад. Тыповы паўднёвы горад. Тыповы беларускі арнамент. ▪ Герой аповесці [«Набліжэнне»] Левін — тыповы дробнабуржуазны інтэлігент. Яго светапогляд вельмі абмежаваны. Перкін. // размоўнае слова Ярка выражаны. Тыповае верхаглядства. 2. Які часта сустракаецца, звычайны, характэрны для каго-, чаго-н. Тыповы выпадак. Тыповая памылка. ▪ Федароўскіх, Елаўскіх, Малых — тыповыя для Урала прозвішчы. Шынклер. Для Беларусі тыповым з'яўляецца залаты карась. «Беларусь». 3. У мастацтве — які аб'ядноўвае індывідуальныя, своеасаблівыя рысы з прыкметамі і ўласцівасцямі, характэрнымі для шэрага з'яў і асоб. У рамане Шамякін здолеў намаляваць тыповую карціну партызанскай барацьбы ў тыле ворага, барацьбы, якая пабыла шырокі размах і ўсенародны характар. Гіст. бел. сав. літ. Матывы адлёту журавоў, буслоў і гракоў — тыповыя для народнай творчасці, для беларускай паэзіі. Палітыка. / у значэнне назоўнік тыповае, -ага, ніякі род Аўтар нібы імкнецца толькі добрасумленна расказаць пра чалавека ўсё, што ведае, не спрабуючы вылучыць тыповае ў яго характары і адсеяць выпадковае і нехарактэрнае. Шкраба.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com