баба

тлумачэнне слова:

  баба1, -ы, жаночы род
    1. Матчына або бацькава маці. Хто бабе не ўнук? Прыказка.
    2. Старая жанчына наогул. Пачулі дзед з бабаю грукат, выбеглі ў сенцы. Якімовіч.
    3. размоўнае слова Замужняя жанчына. Шнуруюць бабы і дзяўчаты І кантралююць мох узняты. Колас. // размоўнае слова Жанчына наогул. [Цёця Каця:] Пляцеш ты абы-што. Думаеш, калі я баба, дык ужо і паверу ўсякаму глупству. Крапіва. Тэкля любіла хадзіць па суседзях — вельмі гутарлівая баба была. Бядуля. // размоўнае слова Жонка. Мікітава баба, падсухая, белабрысая Стэпка я хітрымі, як у Сцяпана, вачыма сядзела ў перадку. Брыль.
    4. размоўнае слова устарэлае слова, устарэлы выраз Тое, што і бабка1 (у 3 знач.). За бабу была Аўдоцця, а за куму Настулька. Крапіва.
    5. пераноснае значэнне размоўнае слова у іранічным сэнсе Пра цікаўнага, балбатлівага або з нерашучым характарам мужчыну. Тут на платформу ўзляцела Дзяўчына: — Бачылі? Баба ты, а не мужчына! Смагаровіч.
    •••
    Каменная баба — старажытны статуй з каменю.
    Снегавая баба — злепленая з снегу чалавечая фігура.
    Агонь-баба — энергічная жанчына.
    Баба-яга — а) у казках славянскіх народаў — злая вядзьмарка; б) пра злую, старую жанчыну.
    Базарная баба — сварлівая, грубая жанчына.
    Бой-баба — мажная, з шумлівым характарам жанчына.
    Хват-баба — увішная, заўзятая ў працы жанчына.
  баба2, -ы, жаночы род
    Ручная або механічная прылада для забівання паляў і для іншых мэт.
  баба3, -ы, жаночы род
    Тое, што і бабка2 (у 3 знач.).
  баба4, -ы, жаночы род
    Тое, што і бабка2 (у 4 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com