тэорыя

тлумачэнне слова:

  тэорыя, -і, жаночы род
    1. Сістэма асноўных ідэй, якая дае цэласнае ўяўленне аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства і мыслення. Без рэвалюцыйнай тэорыі не можа быць і рэвалюцыйнага руху. Ленін. Задача камсамольскіх арганізацый .. заключаецца ў тым, каб выхоўваць юнакоў і дзяўчат усебакова развітымі, стойкімі барацьбітамі за нашу вялікую справу, узбройваць іх марксісцка-ленінскай тэорыяй. Машэраў.
    2. Сукупнасць абагульненых палажэнняў, што ўтвараюць якую-н. навуку або раздзел яе. Тэорыя машын і механізмаў. Тэорыя лесаводства. ▪ Тэорыі ваеннай навукі дзед Талаш не ведаў, але яму прыемна было пачуць пахвалу. Колас. // Сукупнасць правіл, асноўных палажэнняў, якія з'яўляюцца ўводзінамі ў вывучэнне якога-н. майстэрства, мастацтва. Тэорыя шахматнай гульні. Тэорыя кампазіцыі. Тэорыя пілатавання. ▪ Увечары, калі Барашкін садзіўся вывучаць тэорыю плавільнай справы, словы падручніка не палохала ўжо яго. Савіцкі.
    3. Сукупнасць навуковых палажэнняў, якія абгрунтоўваюць агульны прынцып тлумачэння якіх-н. фактаў, з'яў. Атамная тэорыя будовы рэчыва. Тэорыя паходжання відаў Дарвіна.
    4. размоўнае слова Агульныя адцягненыя разважанні, якія-н. меркаванні ў процілегласць практычнай дзейнасці або рэчаіснасці. У .. [Максіма Сцяпанавіча] нават склалася свая тэорыя: дома павінен панаваць матрыярхат, жанчыны былі, ёсць і будуць заўсёды ахоўнікамі сям'і. Карпаў. [Труцікаў:] — Не тэарэтык я, але бачу, што на такой тэорыі далёка не заедзеш. Кулакоўскі.
    •••
    Карпускулярная тэорыя святла — тэорыя, якая грунтуецца на ўяўленні аб святле як патоку асобых часцінак — карпускул.
    Тэорыя адлюстравання — матэрыялістычная тэорыя пазнання, паводле якой чалавечыя адчуванні, паняцці, навуковае пазнанне наогул ёсць адлюстраванне аб'ектыўна існуючай рэчаіснасць Тэорыя адноснасці — фізічнае вучэнне аб прасторавых і часавых уласцівасцях аб'ектаў (размерах цел і працягласці працэсаў).
    Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці ў масавых з'явах, з якіх кожная асобна з'яўляецца выпадковай.
    Тэорыя інфармацыі — раздзел кібернетыкі, у якім вывучаюцца спосабы вымярэння, перадачы, апрацоўкі і захавання інфармацыі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com