увага

тлумачэнне слова:

  увага, -і, ДМ увазе, жаночы род
    1. Сканцэнтраванасць думак, зроку, слыху на чым-н., накіраванасць думак. Накіраваць сваю ўвагу на вучобу. ▪ У апошнія дні [Туравец] з вялікай увагай слухаў радыё, адчуваючы, што вось-вось падыходзяць дні вялікіх падзей. Мележ. Востры боль прайшоў ужо, чалавек расплюшчыў вочы і, здаецца, упершыню з увагай агледзеў палату і сваіх суседзяў. Быкаў. І вось .. [Краўчанка] апынуўся на вуліцах сталіцы; ягоная ўвага штохвілінна пераключалася то на новых людзей, то на цікавыя будынкі, то на вітрыны магазінаў. Мікуліч.
    2. Клапатлівыя, чулыя адносіны, прыхільнасць да каго-, чаго-н. Карыстацца ўвагай. Сяброўская ўвага. ▪ Увагу бачаць нашага народа Будаўнікі вялікіх пабудоў. Астрэйка. [Праца дырэктара] патрабавала ўвагі да сотні вялікіх і дробных спраў. Чорны. Юрку не падабаліся ні матчыны клопаты, ні яе празмерная ўвага. Карпаў. // Цікавасць, якая праяўляецца да каго-, чаго-н. Не выпадковай уяўляецца цяперашняя ўвага да жанру паэмы: сам час хіне да эпічнай размовы. Лужанін. Сонца схіляецца да захаду, а пакупнікоў, вартых увагі, усё няма. Самуйлёнак.
    3. Дадатковае тлумачэнне да тэксту; заўвага.
    •••
    Браць (узяць) пад увагу глядзі браць.
    Быць у цэнтры ўвагі глядзі цэнтр.
    Варты (заслугоўвае) увагі — важны, каштоўны, які заслугоўвае клопатаў.
    Выпусціць з-пад увагі глядзі выпусціць.
    Звярнуць на сябе ўвагу глядзі звярнуць.
    Звярнуць увагу каго на каго-што глядзі звярнуць.
    Звярнуць увагу па каго-што глядзі звярнуць.
    Мецца на ўвазе глядзі мецца1.
    Мець на ўвазе глядзі мець.
    Нуль увагі глядзі нуль.
    Прыняць пад увагу глядзі прыняць.
    Прыцягнуць увагу глядзі прыцягнуць.
    Увага! — просьба, загад засяродзіцца, выслухаць і пад.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com