уважыць

тлумачэнне слова:

  уважыць, -жу, -жыш, -жыць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Аднесціся з увагай да чаго-н., выканаць, здзейсніць што-н. Мы ўважылі .. настойлівую просьбу [вартаўніка] і купілі яму .. бескурковую іжаўскую дубальтоўку. Брыль.
    2. каго-што. Аказаць каму-н. павагу, праявіць увагу да каго-н. [Дзед Мікола:] — А ў мінулым годзе ведаеце, што прыдумалі? — Хто? — запытаў я. — Людзі нашага сяла. Юбілей мне наладзілі, уважылі старога на сямідзесятым годзе. Скрыпка. Як ні ўпіралася Поля, а прысесці да стала прыйшлося — трэба было ўважыць гасцей. Арочка. Дзед Дзяніс падтрымаў .. [маці]: не адведаць суседа, не ўважыць ласкай такую радасць, як прыход са службы, нягожа... Мележ. // каму. Зрабіць што-н. у знак павагі, увагі. Не паслухаць старшыню сельсавета Хацяноўскі не мог, а ўважыць яму — не надта і ведаў як. Кулакоўскі.
    3. каму. Зрабіць уступку, прыняўшы пад увагу што-н.; уступіць. [Пан:] — Я табе тады на беднасць тваю ўважыў і на паслугу тваю, а ты што ж гэта? Галавач. [Васіліса:] Я ж цябе ведаю, ты яму не саступіш і ён табе не ўважыць. Гурскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com