увайсці

тлумачэнне слова:

  увайсці, увайду, увойдзеш, увойдзе; прошлы час увайшоў, -шла, -шло; загадны лад увайдзі; закончанае трыванне
    1. Зайсці ўнутр чаго-н., уступіць куды-н., у межы чаго-н. Увайсці ў хату. Увайсці ў двор. Войскі ўвайшлі ў горад. Увайсці ў лес. ▪ [Ваўчыха:] — Як увойдзеш у браму, убачыш там двух сабак. Якімовіч. Захацелася Галынскаму ўвайсці ў ваду і паплыць аж туды, да тых дрэў. Галавач. Ноч. Сёння крэйсер павінен увайсці ў Няву для падтрымкі рэвалюцыі. Сяргейчык. // Пранікнуць углыб чаго-н.; упіцца. Сякера больш чым напалову ляза ўвайшла ў дрэва. Шамякін. Два гарпуны глыбока ўвайшлі ў бок кашалота. Ён ірвануўся наперад, але моцныя канаты надзейна трымалі яго. Матрунёнак. // Асесці. [Хаткі] схіліліся набок, увайшлі ў зямлю ледзь не па самыя вокны. Шахавец.
    2. Уступіць, уключыцца ў склад, у члены чаго-н. Увайсці ў склад праўлення. Увайсці ў склад рэдакцыі. ▪ У склад уборачна-транспартнага атрада ўвайшлі вопытныя механізатары. «Звязда». У .. [штаб] увойдуць камандзіры атрадаў і начальнік лагера. Сергіевіч. // Стаць састаўной часткай чаго-н. П'еса трывала ўвайшла ў рэпертуар тэатра. ▪ Некаторыя з праектаў Міхайлава ўвайшлі ў падручнікі і ўражалі яснасцю сваёй думкі і строгай прыгажосцю. Карпаў.
    3. Змясціцца, умясціцца. У бочку ўвайшла яшчэ вядро вады.
    4. Унікнуць у што-н., разабрацца; асвоіцца з чым-н. Рыгор ведаў, што новы дырэктар яшчэ поўнасцю не ўвайшоў у работу інстытута і таму часта выязджае ў камандзіроўкі. Арабей. Я неяк увайшоў ужо ў рэдакцыйныя будні і адчуваў цяпер сябе ў рэдакцыі патрэбным чалавекам. Сабаленка.
    5. (з прынавоўнікам «у»). У спалучэнні з абстрактнымі назоўнікамі азначае пачатак дзеяння, стану, які выражаецца гэтымі назоўнікамі. Увайсці ў азарт. Увайсці ў кантакт. Увайсці ў прывычку. Увайсці ў традыцыю. Увайсці ў сістэму. Увайсці ва ўжытак.
    6. размоўнае слова Прайсці які-н. шлях, адысці на якую-н. адлегласць ад чаго-н. Увайсці дзесяць кіламетраў. ▪ [Мішурын:] — А ці далёка мы ўвайшлі ад Брэста? [Стары:] — Адсюль да Брэста дзевятнаццаць кіламетраў. Чорны.
    •••
    Увайсці ў гады — стаць дарослым.
    Увайсці ў гісторыю — стаць вядомым, надоўга захавацца ў памяці людзей; пакінуць след у гісторыі.
    Увайсці (уцерціся, убіцца) у давер'е (давер) — набыць давер'е, дабіцца прыхільнасць каго-н.
    Увайсці ў жыццё — а) тое, што і увайсці ў побыт; б) прывыкнуць да якога-н. жыцця, прыняць удзел у ім; в) пачаць жыць самастойна.
    Увайсці ў злосць — раз'юшыцца, страціць раўнавагу ў паводзінах.
    Увайсці ў каляіну (каляю) — вярнуцца да прывычнага спосабу жыцця; прыйсці ў звычайны стан.
    Увайсці ў курс чаго — азнаёміцца дэталёва або ў агульных рысах з чым-н.
    Увайсці ў моду — а) стаць модным; б) стаць прывычным, звычайным.
    Увайсці ў норму — тое, што і прыйсці ў норму (глядзі прыйсці).
    Увайсці ў побыт — стаць, зрабіцца звычайным, прывычным.
    Увайсці ў прывычку — стаць пастаянным для каго-н. у якіх-н. адносінах.
    Увайсці ў ролю — а) асвоіцца са сваімі абавязкамі, са сваім становішчам; б) натуральна, праўдзіва ствараць чый-н. вобраз на сцэне.
    Увайсці ў свае берагі — а) пра раку ў паводку, калі вада спала; б) вярнуцца да прывычнага, звычайнага жыцця.
    Увайсці ў сілу — а) стаць законным, дзённым (пра закон, дагавор і пад.); б) узмацнець, падужэць; в) умацаваць сваё становішча.
    Увайсці ў смак — пачаць адчуваць задавальненне ад чаго-н.
    Увайсці ў становішча чыё — аднесціся да каго-н. з увагай, спачуваннем.
    Увайсці (уступіць) у строй — стаць дзённым (пра што-н.).
    Увайсці ў сэрца (душу) — глыбока ўсхваляваць; стаць аб'ектам пастаянных разважанняў, роздуму і пад. О, Радзіма! Ты разам з вясною Ў маё сэрца ўвайшла назаўжды. Прыходзька.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com