уваліць

тлумачэнне слова:

  уваліць1, увалю, уваліш, уваліць; закончанае трыванне
    1. што. Укінуць, унесці куды-н. што-н. цяжкае, грувасткае. Уваліць камень у канаву. Уваліць мяшок жыта ў сенцы. // размоўнае слова Усыпаць што-н. адразу, у вялікай колькасці. Уваліць шчэбень у яму. // Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы. Столькі гною ўвалілі пад азімыя.
    2. што. Увагнуць, уціснуць унутр чаго-н., зрабіць упалым. Уваліць страху.
    3. што. размоўнае слова Праваліць, абваліць; абрушыць што-н. унутр чаго-н. Такой жа моцы і столь: за метровай мураванай кладкай падвешан пераплёт сталёвых прутоў, залітых цэментам .. Вось чаму бомбы ўвалілі столь толькі там, дзе ўпалі. Лужанін.
    4. без дапаўнення размоўнае слова Увайсці, убегчы гуртам, натоўпам, неарганізавана. І раптам у двор уваліла гурба дзяцей. Шамякін.
    5. размоўнае слова Моцна пабіць. Яму так увалілі, што ледзь жывы.
    6. размоўнае слова З'явіцца, сесці (аб фурункуле, скуле і пад.). Скула ўваліла.
    7. спецыяльны тэрмін Адхіліць ад якога-н. кірунку, курсу. Уваліць нос карабля пад вецер.
  уваліць2, увалю, уваліш, уваліць; закончанае трыванне, што.
    Апрацаваць сукно, шэрсць валеннем. Уваліць лямец.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com