тлумачэнне слова:
ува́рваць, -аю, -аеш, -ае. незакончанае трыванне да уварыць. уварва́ць, -рву́, -рве́ш, -рве́; -рвём, -рвяце́; закончанае трыванне, што і чаго. 1. Вырваць хуткім рухам невялікую частку чаго-н. Уварваць жменю сена. // пераноснае значэнне Здабыць, прысвоіць сабе нейкую колькасць чаго-н. [Уладзік:] — Я грошы не збіраю і не кладу ў паклад. Што ўварву — прагуляю. Крапіва. [Стэфа:] — Усё выведаў [Юхім], усё выглядзеў і з'явіўся. Як груган, каб сабе што ўварваць. Савіцкі. 2. пераноснае значэнне З цяжкасцю вылучыць, выкраіць (пра час). Часамі можна і ўдзень часіну ўварваць. Чорны. У мяне зусім не стала вольнага часу, рэдка калі ўварвеш якую гадзіну, каб пайсці ў кіно ці парк. Ус. 3. размоўнае слова Заставіць каго-н. патраціць час, энергію, сілы і пад. Колькі ён мне здароўя ўварваў! 4. Укусіць. Сабака ўварваў за нагу. ••• Уварваць кусок (кавалак) — захапіць сабе частку якога-н. багацця, атрымаць прыбытак з чаго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com