тлумачэнне слова:
увасабленне, -я, ніякі род 1. Дзеянне паводле дзеяслоў увасабляць (у 1 знач.) — увасобіць і стан паводле дзеяслоў увасабляцца (у 1 знач.) — увасобіцца. 2. Перанясенне ўласцівасцей, рыс жывой істоты ці чалавека на з'явы, прадметы і паняцці. 3. Ажыццяўленне чаго-н. у рэчаіснасць праяўленне ў канкрэтным вобразе, канкрэтнай форме. Машына — гэта матэрыяльнае ўвасабленне творчай думкі чалавека. ▪ Гусляр з паэмы Янкі Купалы «Курган» — .. герой народа, увасабленне яго магутнага духу. Каваленка. Сэрца [Галі] .. рванулася да хлопчыка як да жывога ўвасаблення любага ёй чалавека. Сабаленка. Камунізм — гэта рэальнае ўвасабленне гуманізму. «Звязда». // Пра таго, хто (або тое, што) з'яўляецца самым высокім праяўленнем якіх-н. якасцей. Юнакі адчувалі сябе такімі ж смелымі і мужнымі, як тыя людзі, якія з'яўляліся для іх увасабленнем гераізму. Асіпенка. Кляпнёў .. доўга і мнагаслоўна прасіў прабачэння ў гаспадыні. Анёл, а не чалавек. Увасабленне найвышэйшай этыкі. Шамякін.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com