увесці

тлумачэнне слова:

  увесці, увяду, увядзеш, увядзе; увядзём, уведзяце; прошлы час увёў, увяла, -ло; загадны лад увядзі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прымусіць увайсці ўнутр чаго-н., прывесці куды-н. Увесці войскі ў горад. ▪ [Леапольд] усё стаяў ля сына, як той пераадзяваўся, каб увесці яго ў хату самому. Чорны. [Міхась] адчыніў хлеў, увёў туды веласіпед. Дамашэвіч. Хвядзько злез [з воза], сам раскінуў вароты і ўвёў [у двор] фурманку. Лобан. // Прыняць, уключыць у склад чаго-н., далучыць да ліку чаго-н. Увесці ў праўленне. Увесці ў склад экспедыцыі. // Уліць, упусціць унутр чаго-н. Увесці глюкозу ў вену. Увесці камфару хвораму.
    2. Уключыць у што-н., зрабіць дзённым або ўжывальным. Увесці ў бой новыя сілы. Увесці канал у эксплуатацыю. Увесці ва ўжыванне новае лякарства. Увесці мяч у гульню. ▪ Аўтар старанна сабраў і ўвёў у навуковы абыход многія зусім невядомыя факты. Івашын.
    3. Устанавіць, укараціць; пакласці пачатак чаму-н. Увесці самаабслугоўванне. Увесці пастаяннае дзяжурства. Увесці надзвычайнае становішча. ▪ Калі Старыца апынулася ў партызанскай зоне, яе жыхары зноў сышліся ў калектыў і ўвялі ў вёсцы даваенныя парадкі. Хадкевіч. Максім .. разумеў, што сапраўды няблага б увесці на ферме механічнае даенне кароў. Дайліда. Каб хутчэй увесці правільны севазварот у «Чырвонай ніве», акрамя ўсяго іншага, не хапала насення канюшыны. Шахавец.
    4. Пазнаёміць, дапамагчы асвоіцца з чым-н. Увесці ў свае планы. ▪ Апошка ўвёў яе [Марыну] ў навуку, Як трэба пчолак даглядаць. Колас. Работа ў газеце ўвяла мяне, калі так можна сказаць, у самую гушчу літаратурнага жыцця. Карпаў.
    5. Уцягнуць у што-н., схіліць да чаго-н. (звычайна адмоўнага). Увесці ў выдаткі. Увесці ў грэх. // Прывесці ў які-н. стан. Вонкавая прастата і беднасць падарожнікаў ўвялі ў зман жанчыну. Шамякін. У вачах .. [Марыны Паўлаўны] Галілей убачыў слёзы, і гэта ўвяло яго ў страшэннае замяшанне. Зарэцкі.
    •••
    Увесці ў вушы каму — падказаць каму-н. неабходнасць якога-н. дзеяння.
    Увесці ў злосць — раззлаваць.
    Увесці ў зман — падмануць, ашукаць.
    Увесці ў курс чаго — пазнаёміць каго-н. дэталёва або ў агульных рысах з чым-н.
    Увесці ў моду — зрабіць прывычным, звычайным што-н.
    Увесці ў слёзы — расхваляваць, прымусіць заплакаць.
    Увесці ў страту — прымусіць растраціцца.
    Увесці ў строй — зрабіць дзённым (пра што-н.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Таварыства беларускай мовы прапаноўвае перайменаваць праспект Дзяржынскага ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Мо лепш так: Берасьцейскі шлях?