увязаць

тлумачэнне слова:

  увязаць1, увяжу, увяжаш, увяжа; закончанае трыванне, што.
    1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго-н. Увязаць воз. ▪ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх. Хомчанка. [Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом. Дубоўка. // Сабраўшы што-н., звязаць чым-н. або, змясціўшы ў што-н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. ▪ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота. Лупсякоў. Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты. Сабаленка.
    2. пераноснае значэнне Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым-н. Увязаць тэорыю з практыкай. ▪ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі. Савіцкі.
    3. Уплесці вязаннем, вывязаць.
  увязаць2, -аю, -аеш, -ае.
    незакончанае трыванне да увязнуць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Дэвальвацыя — спонсар гатэляў без рускіх.