ударыцца

тлумачэнне слова:

  ударыцца, -руся, -рышся, -рыцца; закончанае трыванне
    1. у што і аб што. Сутыкнуцца з чым-н., папасці ў што-н. у час імклівага руху; стукнуцца. А на раніцу за вільгатнаватым заходнім ветрам прыляцела і ўдарылася ў шыбы зімовая птушка. Лужанін. Не дачакаўшыся, пакуль човен ударыцца ў бераг, .. [Акім Загорскі] скочыў амаль па калена ў ваду і размераным лёгкім крокам пачаў падымацца па спадзістым адхоне да .. карэты [імператрыцы]. Караткевіч. / Пра гукі. Гулкі пошчак ударыўся аб сцены, замёр недзе пад купалам столі. Асіпенка.
    2. аб што і чым. Сутыкнуўшыся з чым-н., атрымаць удар. Ударыцца галавой аб вушак. ▪ Падаючы,.. [Міколка] моцна ўдарыўся аб ламачыну. Лынькоў. // без дапаўнення Выцяцца. Бяда спаткала Домнінага сына. Катаўся на каньках І ўдарыўся ён так, Што ледзьве дыхае, Бядак. Корбан.
    3. пераноснае значэнне; у што. Аддацца чаму-н. з захапленнем, пачаць займацца чым-н. — Здорава ты, Генка, ударыўся ў навуку. Прокша. // Прыйсці ў які-н. стан. Ударыцца ў слёзы. Ударыцца ў адчай.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com