уесціся

тлумачэнне слова:

  уесціся1, уесца; уядуцца; прошлы час уеўся, уелася; закончанае трыванне
    1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што-н. (пра фарбу, пыл і пад.). У натруджаныя рукі Антона Пятровіча ўеліся драбнюсенькія пылінкі металу. Даніленка. У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала. Чарнышэвіч. Сухі пыл уеўся за дзень у твар, укрыў плечы. Пташнікаў. // пераноснае значэнне Глыбока ўкараніцца. Уеліся прафесійныя звычкі. // пераноснае значэнне размоўнае слова Вельмі захапіцца чым-н., глыбока ўнікнуць у што-н. Уесціся ў работу. ▪ Два вяскоўцы ля акна ўеліся ў карту. Шынклер. Бацька мой, патроху, вельмі ў чытанне ўеўся. Гарэцкі.
    2. Урэзацца, упіцца; угрызціся. Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. Лынькоў. Піла хутка ўелася ў мякіш сасновай кары. Галавач. Шчоўкнула, уелася ў грудзі Кароткая чарга!.. Лойка.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і пад. Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну. Дуброўскі.
    •••
    Уесціся ў косці (пячонкі) — вельмі надаесці, апрацівець.
  уесціся2, уемся, уясіся, уесца; уядзімся, уясцеся, уядуцца, прошлы час уеўся, уелася; закончанае трыванне
    размоўнае слова
    1. Прывыкнуць да якой-н. стравы, корму; пачаць добра есці.
    2. (часцей з адмоўем «не»). Наесціся (пра што-н. вельмі смачнае). Аздоблен квас быў і грыбамі, Выключна ўсё баравічкамі; Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну, не ўясіс[я]!.. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com