ужыць

тлумачэнне слова:

  ужыць1, ужыву, ужывеш, ужыве; ужывём, ужывяце; закончанае трыванне (пераважна з адмоўем «не»).
    Змагчы жыць, пражыць дзе-н., з кім-н.; ужыцца. Там ніхто не ўжыве. ▪ [Соня:] — З табою ні адна не ўжыве, ні адна не зразумее... Сачанка.
  ужыць2, ужыву, ужывеш, ужыве; ужывём, ужывяце; закончанае трыванне, што.
    1. Прымяніць што-н. для чаго-н., з якой-н. мэтай. Ужыць новы метал. Ужыць строгую меру. Ужыць зброю. ▪ [Лявон:] Тут смеласць не паможа, хітрасць ужыць трэба! Козел. Лена ведала ўсе .. прапісныя педагагічныя ісціны з тэхнікума тэарэтычна, а як іх ужыць на практыцы, цяжка было нават уявіць. Няхай. // Знайсці прымяненне чаму-н. Ёсць дзе папрацаваць .. спецыялісту, ужыць свае веды. «Звязда».
    2. Выкарыстаць, скарыстаць, прымяніць дзе-н. Напярэдадні пасяджэння .. [Дывінец] ужыў, нарэшце, разец сваёй канструкцыі і за змену выканаў сем дзённых норм. Асіпенка. І сказаць папраўдзе,.. [Алёша] не ведаў, як абысціся з імі [грашамі], на што растраціць, як іх ужыць. Васілевіч. // Выкарыстаць на пісьме, у мове, абыходжанні і пад. Дзед любіў пры зручным выпадку ўжыць навуковае слова. Лынькоў. [Піліп Тарасавіч] гатовы цяпер ужыць любую метафару, абы выбіць з-пад ног грунт у праціўніка. Ермаловіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com