тлумачэнне слова:
узбегчы, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыце, -бягуць; прошлы час узбег, -ла; загадны лад узбяжы; закончанае трыванне, на што. 1. Падняцца бягом куды-н. уверх, на больш высокае месца, на вышыню. Узбегчы на трэці паверх. Узбегчы на пагорак. ▪ Лабановіч саскочыў з павозкі і ўзбег на ганак. Колас. // Імкліва ўз'ехаць (звычайна па вышыню). Грузавік у збег на ўзгорак. Гроднеў. // пераноснае значэнне Размясціцца на паверхні, што ідзе ўгору. Новыя гарадскія вуліцы ўзбеглі на бліжэйшыя пагоркі. В. Вольскі. 2. Бягом зайсці, трапіць куды-н.; забегчы. Воўк узбег на поплаў. ▪ Стукнула брамка, і на двор узбегла дзяўчынка. Асіпенка. // Імгненна з'явіцца, выступіць; пабегчы. Крывавая падцечына ўзбегла на вока. Сабаленка. // пераноснае значэнне Раптоўна ўзнікнуць, з'явіцца, прыйсці. Узбег смутак на твар. ▪ І тут, як кажуць, мімаволі ўзбегла па памяць вядомая песня. Грамовіч. З даяркамі Андрэй па-свойму, крыху грубавата, мог і жартаваць, і смяяцца, і ляпнуць, што ўзбяжыць на язык. Ваданосаў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com