узварушыць

тлумачэнне слова:

  узварушыць, -рушу, -рушыш, -рушыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Злёгку паварушыць; разварушыць. Узварушыць зямлю вакол дрэва. Вецер узварушыў салому на страсе. ▪ Шыхта змерзлася, яе трэба моцна біць ломам — тады толькі ўзварушыш. Савіцкі. // Заставіць паварушыцца, ускалыхнуцца. З разгону [ветрык] узварушыў хмызняк. Смагаровіч.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці, расшавяліць; узняць. Узварушыць народ. ▪ Першы нумар «Ленінскага засеву», вывешаны на сцяне хаты-чытальні, узварушыў Затонне. Колас. [Алесь:] Памятаеш, як мы ўсё мястэчка ўзварушылі на перамер зямлі. Чорны. Зала нібы ажыла, жывыя чалавечыя пачуцці, думкі, страсці ўскалыхнулі, узварушылі сонную застоеную цішыню. Лынькоў. // Абудзіць, ажывіць. Узварушыць успаміны. Узварушыць у памяці старонкі мінулага.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Выклікаць спачуванне, хваляванне; узрушыць. Манг здзівіўся і занепакоіўся. Такія слёзы, такі адчай ўзварушылі яго. Маўр. Галену навіна гэтая ўзварушыла вельмі. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com