тлумачэнне слова:
узвод1, -а, месны склон -дзе, мужчынскі род Невялікае вайсковай падраздзяленне (у пяхоце, артылерыі і пад.). Стралковы ўзвод. Кулямёты ўзвод. ▪ Начамі з пушчы за Нёман выязджалі разведчыкі, выходзілі ўзводы, падчас цэлы атрад ні брыгада. Брыль. узвод2, -а і -у, месны склон -дзе, мужчынскі род 1. -у. Дзеянне паводле дзеяслоў узводзіць — узвесці (у 1, 2 знач.); узвядзенне. 2. -а. спецыяльны тэрмін Частка затвора або замка агнястрэльнай зброі, якая стрымлівае ўдарны механізм перад баявой гатоўнасцю. Прыціснуўшыся да сцяны. Бывалы трымаў пісталет на ўзводзе. Новікаў. — Ну, час ісці ўжо... Годзе. Пайшлі!.. Курок на ўзводзе. Па праву канваіра Узвёў Аніс курок. Куляшоў. ••• На ўзводзе — а) у стане ап'янення; у стане ўзбуджэння. Марцін жа перад тым наведаўся к суседу, Там выпіў як належыць, закусіў. Ну і на ўзводзе быў, вядома. Корбан; б) напагатове. Трымаць пісталет на ўзводзе.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com