уз'ехаць

тлумачэнне слова:

  уз'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; закончанае трыванне
    1. Заехаць на больш высокае месца. Калі ў з'ехалі на ўзгорак, Сяргей папрасіў шафёра спыніцца, вылез з машыны. Шахавец. Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз'ехаць на бераг. Хомчанка. // Едучы, трапіць куды-н., заехаць, выехаць куды-н. Як толькі ўз'ехалі на прыгуменне, Тамаш пачаў непакоіцца. Чарнышэвіч. Сонца ўжо схавалася за лес, як на шашу з прасёлка ўз'ехала фурманка. Місько. Услед за маладымі, уз'ехалі па двор яшчэ два вазкі з дружкамі. Васілевіч.
    2. Паехаць на каго-, што-н. Упаў [Міхал], ткнуў нагою пад задняе кола, што якраз у той момант уз'ехала на дарожны камень. Чорны. Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз'ехаў танк. Сачанка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com