узлезці

тлумачэнне слова:

  узлезці, -зу, -зеш, -зе; прошлы час узлез, -ла; загадны лад узлезь; закончанае трыванне, на што.
    1. Залезці, узабрацца на што-н. высокае, на верх, на паверхню чаго-н. Узлезці на тэлеграфны слуп. Узлезці на рыштаванні. Узлезці на самы верх. ▪ Рыгор спрытна схапіў рэчы і ўзлез на заднюю пляцоўку задняга вагона. Гартны. Вязень узлез на столік, што стаяў пад акенцам, узяўся рукамі за краты, упёрся ў іх галавой і, прагна глядзеў на турэмны двор. Таўлай. // пераноснае значэнне Падняцца ўверх (па службе і пад.). А хацеў лічыцца Ён [Цярэшка] тузом у трэсце. Як жа падлаўчыцца — На пасаду узлезці. Гілевіч.
    2. размоўнае слова Падзецца, налезці (пра адзенне, абутак). Вот узлез на нагу. ▪ Прымяраю, ці ўзлезе на плечы Ватоўка, кашуля. Куляшоў.
    3. размоўнае слова Наступіць на што-н. Андрэй не ведаў, куды падзецца ад сораму. Ён баяўся сустрэцца позіркам з Зояй, а тут па табе — на нагу ўзлез. Хадановіч.
    4. размоўнае слова Ступіць, уз'ехаць куды-н. [Грасыльда:] — Вясна сёлета была халодная, дажджы. На поле не ўзлезеш. А сеяць — сёй. Пташнікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com