тлумачэнне слова:
узмацнець, -ею, -ееш, -ее; закончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Узмацніцца, павялічыцца ў сіле (пра вецер, дождж і пад.). Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя струмені. Хадкевіч. / Пра голас, гукі. Шум, які пачаў спадаць, узмацнеў. Шахавец. — Гэта ваша апошняе заданне. — Голас у Хмары ўзмацнеў. Шашкоў. / Пра думкі, пачуцці і пад. Потым, як пайшлі ў школу, дружба .. [Федзькі з Эдзікам] яшчэ больш узмацнела. Пальчэўскі. // Стаць больш трывалым, цвёрдым. Лёд узмацнеў. // пераноснае значэнне Стаць больш дасканалым, выразным. Лірычны маналог у творчасці Брыля асабліва ўзмацнеў у апошнія дзесяцігоддзі. Мальдзіс. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Стаць больш моцным; умацавацца. Калгас гэтым часам узмацнеў. Пачала папаўняцца малочная ферма. На другі год вялікі прыбытак даў лён. Чарнышэвіч. 3. Стаць больш здаровым, вынослівым; падужэць, паздаравець. Вось выраслі дзеткі, За лета ўзмацнелі, Пад восень у вырай Яны паляцелі. Журба. / Пра расліны. Маладая вішанька ўзмацнела.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com