узмужнелы

тлумачэнне слова:

  узмужнелы, -ая, -ае.
    1. Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым, сталым. Вярнуўся .. [Дзяніс] у Сяргееўку вясной сорак восьмага года. Узмужнелы, стройны, па-салдацку падцягнуты. Гроднеў. Сур'ёзнасць і заклапочанасць рабілі .. [Вольгу] ўзмужнелай, сталай. Пестрак. / Пра расліны. Перайначылі мясціны Працавітыя гады: Горда высяцца яліны, Узмужнелыя дубы. Матэвушаў. // У якім праяўляецца поўнае фізічнае развіццё. Узмужнелы голас. Узмужнелая постаць. // Загартаваны ў баях, працы і пад. Вучань мой, як і я, прайшоў вайну і вярнуўся ўзмужнелым. Кавалёў.
    2. пераноснае значэнне Які дасягнуў высокай ступені ў сваім развіцці. Такім чынам, можна сказаць, што ўжо ў зборніку «Прысяга» талент Панчанка паўстае ідэйна ўзмужнелым, узбагачаным новымі каштоўнымі якасцямі. Бярозкін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com