узрасціць

тлумачэнне слова:

  узрасціць, -рашчу, -росціш, -росціць; закончанае трыванне, каго-што.
    Даглядаючы, забяспечыць рост чаго-н.; вырасціць. Яны [дэлегаты] прыйшлі на з'езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць, Як асушыць балот прасторы. Багаты ўраджай узрасціць. Танк. Ківалі верхавіннем высокія вольхі. Іх балота ўзрасціла. Куляшоў. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне [Бацька:] — Я ўсе ж павінен служыць сваім людзям, тым людзям, якія ўзрасцілі мой талент, якія стварылі мне славу. Мікуліч. // Узгадаваць. Марыля гатова мучыцца, ахвяраваць усім, толькі, б узрасціць і выхаваць дзяцей. Ярош. Дачку ўзрасціў я. Ей — дай божа — дваццаць, Яна сама павінна разабрацца. Ставер. // пераноснае значэнне Стварыць клапатлівымі адносінамі. Узрасціць кадры. ▪ Палессе! Сынам сваім ты даравала Не толькі жыццё і сілу — Ты пастухоў сваіх і генералаў Для гісторыі ўзрасціла. Нядзведскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com