узровень

тлумачэнне слова:

  узровень, -роўню, мужчынскі род
    1. Умоўная гарызантальная лінія або плоскасць, якая з'яўляецца мяжой вышыні чаго-н. Сонца апусцілася на ўзровень маладых сосен. Шамякін. Хвілін праз пяць .. [Раман] падняў на ўзровень грудзей ляшча і гукнуў: — Во!!! Ляўданскі. Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся па розных узроўнях. Маўр. // Вышыня пад'ёму вады або чаго-н. вадкага. Вада ў Нарачы безупынна папаўняецца шматлікімі крыніцамі як па берагах, так і на дне возера, і таму ўзровень яго ніколі не зніжаецца. В. Вольскі.
    2. пераноснае значэнне Ступень, якая характарызуе якасны стан, велічыню развіцця чаго-н. Жыццёвы ўзровень. Ідэйны ўзровень. Узровень механізацыі гаспадаркі. ▪ Тэхнічны ўзровень савецкай эканомікі цяпер пераўзыходзіць дасягненні сусветнай капіталістычнай гаспадаркі, а ў многіх галінах — і найбольш разбітых капіталістычных краін. Машэраў.
    •••
    Нулявы ўзровень — узровень паверхні мора.
    На ўзроўні (быць, знаходзіцца і пад.) — у адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі.
    На ўзроўні каго-чаго, якім — у якім-н. пэўным рангу, у якой-н. інстанцыі. Вырашаць пытанні на ўзроўні міністраў. Сустрэчы на вышэйшым узроўні.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Ніколі. Нікому. НЕ КАЖЫ ШТО ЎМЕЕШ ПЕРАЎСТАЛЁЎВАЦЬ WINDOWS