тлумачэнне слова:
узяць, вазьму, возьмеш, возьме; прошлы час узяў, узяла, -ло; загадны лад вазьмі; закончанае трыванне 1. закончанае трыванне да браць. 2. загадны лад і інфінітыў (часта ў спалучэнні з часціцамі «хоць», «хоць бы»). Ужываецца пры ўказанні на тое, што патрабуе пільнага разгляду: спыніць увагу, разгледзець як прыклад. ••• Узяць на каравул — аддаць пашану асобым ружэйным прыёмам. Дзіва ўзяло каго глядзі дзіва. Завідкі ўзялі глядзі завідкі. Наша (ваша, іх) узяло (возьме) — тое, што і наша (ваша, іх) бярэ (глядзі браць). Ні ўцяць ні ўзяць глядзі уцяць. Узяць быка за рогі — тое, што і браць быка за рогі (глядзі браць). Узяць верх пад кім — тое, што і браць верх над кім (глядзі браць). Узяць волю над кім — тое, што і браць волю над кім (глядзі браць). Узяць голымі рукамі — тое, што і браць голымі рукамі (глядзі браць). Узяць грэх на душу — тое, што і браць грэх на душу (глядзі браць). Узяць за аснову — узяць як галоўнае што-н. Узяць за горла (за глотку, жабры) — тое, што і браць за горла (за глотку, жабры) (глядзі браць). Узяць за душу — тое, што і браць за душу (глядзі браць). Узяць за жывое — тое, што і браць за жывое (глядзі браць). Узяць за каўнер (за карак) — тое, што і браць за каўнер (за карак) (глядзі браць). Узяць за правіла — зрабіць сваім правілам. Узяць за сэрца — тое, што і браць за сэрца (глядзі браць). Узяць з бою (боем) — тое, што і браць з бою (боем) (глядзі браць). Узяць зморам; узяць на змор — тое, што і браць зморам (глядзі браць). Узяць лейцы ў рукі — сканцэнтраваць у сваіх руках уладу, кіраўніцтва. Узяць (займець, паняць) моду — займець прывычку, звычай. Узяць на абардаж — тое, што і браць па абардаж (глядзі браць). Узяць на буксір — тое, што і браць на буксір (глядзі браць). Узяць на веру што — тое, што і браць на веру што (глядзі браць). Узяць на вока каго — прыкмеціць каго-н. і назіраць за кім-н. Узяць (купіць) на выплат — узяць (купіць) што-н. у растэрміноўку з платай часткамі. Узяць нагу — пайсці ў нагу. Узяць на заметку (на карандаш) — тое, што і браць на заметку (на карандаш) (глядзі браць). Узяць на мушку (на прыцэл) — тое, што і браць на мушку (на прыцэл) (глядзі браць). Узяць напрамак (кірунак) — тое, што і браць напрамак (кірунак) (глядзі браць). Узяць на сябе што — тое, што і браць на сябе што (глядзі браць). Узяць (браць) над абстрэл — пачаць рэзка крытыкаваць. Узяць пад варту (стражу) — арыштаваць. Узяць пад казырок — тое, што і браць пад казырок (глядзі браць). Узяць пад каравул — тое, што і браць пад каравул (глядзі браць). Узяць пад увагу — тое, што і браць пад увагу (глядзі браць). Узяць прыклад — тое, што і браць прыклад (глядзі браць). Узяць сваё — тое, што і браць сваё (глядзі браць). Узяць след — тое, што і браць след (глядзі браць). Узяць слова — тое, што і браць слова (глядзі браць). Узяць слова з каго — тое, што і браць слова з каго (глядзі браць). Узяць слова назад — тое, што і браць слова назад (глядзі браць). Узяць сябе ў рукі — тое, што і браць сябе ў рукі (глядзі браць). Узяць у абарот — тое, што і браць у абарот (глядзі браць). Узяць у абцугі каго — стварыць каму-н. абставіны, становішча безвыходнасці. Узяць у галаву што — тое, што і браць у галаву што (глядзі браць). Узяць у лоб — тое, што і браць у лоб (глядзі браць). Узяць (схапіць) упол каго — схапіць у ахапак каго-н. Узяць у разлік — тое, што і браць у разлік (глядзі браць). Узяць у толк — зразумець, уясніць што-н. Узяць у шоры — тое, што і браць у шоры (глядзі браць). Узяць шлюб — тое, што і браць шлюб (глядзі браць). Чорт не возьме глядзі чорт.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com