укласціся

тлумачэнне слова:

  укласціся, укладуся, укладзешся, укладзецца; укладзёмся, укладзяцеся, укладуцца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Умясціцца куды-н. Усе рэчы ўклаліся ў чамадан. ▪ На нашы санкі ўклалася [елка] Зялёная, купчастая. Астрэйка. // пераноснае значэнне Падысці пад якую-н. катэгорыю, класіфікацыю, разрад. Укласціся ў інструкцыю.
    2. пераноснае значэнне Зрабіць, выканаць што-н. у пэўны тэрмін, не выйсці за межы чаго-н. вызначанага. Укласціся ў рэгламент. Укласціся ў каштарыс. Укласціся ў адпушчаныя сродкі. ▪ [Крэмез:] — Укладзёмся [з мантажом станка] да трыццатага. От пабачыш!.. Хлопцы ў мяне цяпер, як шалёных, працуюць. Шынклер.
    3. размоўнае слова Легчы спаць; улегчыся. Салдаты акапаліся, заслалі акопы травой і ўклаліся спаць. Хомчанка. Недзе ў бальнічных прысадах плакалі кнігаўкі, не ўклаліся яшчэ на ноч. Пташнікаў.
    •••
    Укласціся ў галаве (у свядомасці) — стаць зразумелым, трывала засвоіцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com