укруціць

тлумачэнне слова:

  укруціць, укручу, укруціш, укруціць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Круцячы што-н., уставіць, уціснуць у сярэдзіну чаго-н. Укруціць лямпачку ў патрон. ▪ [Ванька] шпурнуў пад ногі недакурак, укруціў яго абцасам у пясок. Місько.
    2. Захутаць, завінуць у што-н. Спрактыкаванымі рукамі жанчына ўкруціла дзіця ў пялёнку і пачала забаўляць. Даніленка. [Жанчына:] — Ды абед, пэўна, астыў, хоць я яго ўкруціла і паставіла ў стог. Гурскі. // Абматаць чым-н. Замест замка .. [Антон] укруціў дротам клямку і рушыў з двара. Чорны.
    3. Убавіць, прыкруціць што-н. Дзядзька Пракоп укруціў кнот лямпы, і ў зале як бы змерклася. Сабаленка.
    4. Уматаць у што-н. Укруціць канец вяроўкі ў кола.
    5. размоўнае слова Махлюючы, прысвоіць сабе што-н. чужое, не аддаць чаго-н. узятага, пазычанага. У закусачнай сапраўды кралі .. Касіры .. рабілі падробкі ў ведамасцях, калі здавалі грошы, каб укруціць і сабе. «Вожык».



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com