уладанне

тлумачэнне слова:

  уладанне, -я, ніякі род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў уладаць (у 1, 4 знач.).
    2. Тэрыторыя, якая знаходзіцца пад уладай каго-н., пад чыім-н. кіраваннем. Каланіяльныя ўладанні. ▪ [Саля Калёнія] быў крайні паўднёвы пункт уладанняў Рыма ў Афрыцы. В. Вольскі. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Набірае [вясна] паволі сталасць, Пашырае ўладанні свае. Прануза.
    3. устарэлае слова, устарэлы выраз Нерухомая маёмасць (пераважна зямля), якой валодаюць як уласнасцю. З Нясвіжам звязаны Цімкавічы здаўна. Калісьці мястэчка было радзівілаўскім уладаннем. С. Александровіч. [Аксён] разгортвае скрутак і паказвае настаўніку план. На плане зняты сялянскія землі і сумежныя ўладанні пана Скірмунта. Колас.
    4. пераноснае значэнне Панаванне. Ужо і ночка канчаецца, зараз золак заіграе над зямлёю, раніца.. распастрэ над зямелькаю ўладанне. Нікановіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Дрэнны шлюб шкодзіць здароўю больш, чым вымушаная адзінота.