уладкавацца

тлумачэнне слова:

  уладкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; закончанае трыванне
    размоўнае слова
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Прыйсці ў належны парадак; наладзіцца. Папас, можа, хутка жэніцца і жыццё як-ніяк, а ўладкуецца. Лупсякоў. // Станоўча вырашыцца; уладзіцца. [Марфа:] — А Трыпут?.. Ну, што ён... Згуляецца вяселле дачкі, уладкуюцца справы з хатай і, калі ласка, ад варот — паварот. Савіцкі.
    2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для жыцця. [Падводчык:] — У мяне тры хаты. У той, што пасля вайны праз які год паставіў, сястра маёй Аўдолі з малымі жыве .. У другой — мой сын з маладой жонкай уладкаваўся. Бажко. Лёня.. прыйшоў у Мінск і ўладкаваўся на кватэру ў добрых людзей. Новікаў. // Размясціцца, прыстроіцца. Паляўнічы загадзя ўладкаваўся на тоўстым суку і прыладзіў стрэльбу. Пальчэўскі. Мікола і Дзімка ўладкаваліся на ахапку сена, якое нехта прадбачліва кінуў у кузаў. Аляхновіч. Я доўга блукаў, пакуль уладкаваўся на начлег. Навуменка.
    3. Паступіць на работу, вучобу, службу і пад., заняць якое-н. месца, становішча. Уладкавацца ў інстытут. Уладкавацца вучнем на завод. ▪ Уладкаваўся [Якаў] у пякарні, далі яму там белы фартух і белы каўпак. Кулакоўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com