тлумачэнне слова:
уламаць, уламлю, уломіш, уломіць; прошлы час уламаў, -мала; загадны лад уламі; закончанае трыванне размоўнае слова 1. што. Праламаць; зрабіць пралом. Не бегай па страсе, а то ўломіш. 2. што. Ломячы, аддзяліць частку ад чаго-н.; адламаць. Уламаць хлеба. // Выгадаць, прыдбаць што-н. (звычайна хітрыкамі). [Бялькевіч:] — Але ў той жа час і трывога ў мяне: што там старой гэтай спатрэбілася? Гэта ж .. нешта хоча ўламаць!.. Савіцкі. 3. пераноснае значэнне; каго. Пераканаць, з цяжкасцю ўгаварыць згадзіцца з чым-н. «Ну няўжо я яго [Алеся] не ўламлю», — цвёрда падумала Адэля. Броўка. [Ляснічы:] — Праўду кажучы, мы са старшынёй калгаса добра-такі ўспацелі, пакуль уламалі Бандарэнку: не хацеў дапускаць Васіля да руля. Даніленка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com