унесці

тлумачэнне слова:

  унесці, унясу, унясеш, унясе; унясём, унесяце; прошлы час унёс, унесла і унясла, унесла і унясло; загадны лад унясі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прынесці, занесці ўнутр чаго-н., куды-н. Унесці рэчы ў вагон. ▪ [Гаспадыня] ўзялася за работу: набрала бярэма дроў, унесла ў хату і, запаліўшы газоўку, стала класці іх у печ. Чорны. Цётка папалася спагадлівая, картоплі чыгун наварыла, саломы ўнясла куль. Навуменка.
    2. Заплаціць; зрабіць узнос. Унесці плату. ▪ Нарэшце я кажу ..[следчаму]: — Грошы я магу заўтра ўнесці ў касу. Пальчэўскі.
    3. Уключыць у склад каго-, чаго-н. Унесці прозвішча ў спіс. ▪ Змены, што я ўнесла ў меню, асаблівага ўздыму не выклікалі. Савіцкі. // Дабавіць, дадаць да таго, што ўжо ёсць у наяўнасці, зрабіць папраўкі. [Язэп:] — План людзі складалі, і людзі могуць унесці ў яго папраўкі. Асіпенка.
    4. Даць пранікнуць куды-н., умяшаць у што-н. Унесці кампост. Унесці мінеральныя ўгнаенні.
    5. пераноснае значэнне Выклікаць, зрабіць. Больш жвавасці унесла заўвага Клаўдзі Хацкевіч. Шамякін. // Узбагаціць. Творы .. [М. Танка] ваеннага часу і пасляваенных гадоў ўнеслі значны ўклад у беларускую савецкую літаратуру. Бугаёў.
    •••
    Унесці свежы струмень у што — ажывіць, зрабіць больш цікавым, разнастайным.
    Унесці яснасць — растлумачыць што-н., зрабіць больш ясным.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com