унутраны

тлумачэнне слова:

  унутраны, -ая, -ае.
    1. Які знаходзіцца, размякчаецца ўнутры чаго-н.; процілеглае знешні (у 1 знач.). Унутраныя дзверы. Унутраны замок. ▪ Рашчэня адчыніў шырокае акно свайго кабінета адразу ж, як толькі вынеслі ўнутраную раму. Шамякін. // Які дзейнічае знутры. Трэцяя печ уздрыгвала ад моцных унутраных штуршкоў. Данілевіч. // Звернуты ў сярэдзіну чаго-н. Унутраная разьба.
    2. Які мае адносіны да псіхічнай дзейнасці чалавека, адбываецца ў яго псіхіцы. Некалькі кароткіх хвілін дырэктар перажываў пакутлівую ўнутраную барацьбу. Краўчанка. Гаварыў Слаўка спакойна, роўна, але ў голасе яго адчувалася вялікая ўнутраная сіла. Новікаў.
    3. Які ляжыць у аснове чаго-н., з'яўляецца сутнасцю чаго-н. Унутраныя супярэчнасці. Унутраная сувязь з'яў. ▪ [Песня] раскрыла перад гм [Грыневічам] сваю душу, усе зманлівыя таямніцы свайго ўнутранага хараства. Ліс.
    4. Які мае адносіны да жыцця, дзейнасці ўнутры дзяржавы, установы, арганізацыі; процілеглае знешні (у 3 знач.). Унутраная палітыка. Унутранае становішча краіны. ▪ У кароткай гутарцы .. [Пракоп] даведаўся аб размеркаванні работы паміж калгаснікамі і аб унутраныя распарадку ў калгасе. Колас.
    •••
    Рухавік унутранага згарання глядзі рухавік.
    Унутраная флексія глядзі флексія.
    Унутраныя хваробы глядзі хвароба.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com