уплесці

тлумачэнне слова:

  уплесці, упляту, упляцеш, упляце; упляцём, уплецяце, уплятуць; прошлы час уплёў, упляла, -ло; загадны лад упляці; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Заплятаючы, уставіць, увіць што-н. у што-н. Уплесці стужкі ў косы. ▪ Юля яшчэ раз паўтарыла сама сабе слова ў слова, што павінна яна перадаць камандзіру атрада.. Больш падрабязны план, кудою будуць наступаць карнікі і колькі іх, дзядзька Падабед напісаў на паперку і хацеў уплесці ў косы. Сачанка. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Дзе-нідзе сярод лістоты ўжо восень упляла першыя залатыя каснікі. Даніленка. // пераноснае значэнне Уключыць, уставіць што-н. у што-н. Уплесці ў рыфму слова — Няма страшнейшых мук. А. Александровіч.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Уцягнуць, умяшаць у якую-н. непрыемную справу.
    3. Зрасходаваць, патраціць на пляценне чаго-н. Усе лыкі ўплёў на лапці.
    4. размоўнае слова З'есці хутка, з апетытам. Згаладалыя, мы як бач уплялі ўсё сваё снеданне. Якімовіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com