аблажыць

тлумачэнне слова:

  аблажыць, -лажу, -ложыш, -ложыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Абкласці каго-, што-н. з усіх бакоў; акружыць чым-н. Аблажыць градку дзёрнам. Аблажыць хворага падушкамі.
    2. Аздабляючы, упрыгожваючы, пакрыць паверхню чаго-н., чым-н.; абліцаваць. Аблажыць сцены мармурам. // Абкантаваць, абшыць па краях. Аблажыць аксамітам рукавы і каўнер.
    3. Пакрыць, ахінуць суцэльнай заслонай; абвалачы. Ён [цягнік] збавіў ход імклівы трошкі, Адхоны дымам аблажыў. Калачынскі. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Усё неба аблажыла. // безасабовая форма Пры хваробе пакрыць (горла, язык) белым налётам. Горла аблажыла.
    4. Акружыць войскам; асадзіць. Аблажыць крэпасць. ▪ Мала таго, што рэспубліку аблажылі з усіх бакоў інтэрвенты і белагвардзейцы, — на яе насоўваецца жахлівая здань голаду. Гамолка.
    5. Абавязаць да выплаты чаго-н. Аблажыць падаткам.
    6. Адвярнуць, апусціць, расправіць. Аблажыць каўнер.
    7. размоўнае слова Паваліць, абваліць; забіць. Сабак жа завёў, што каня аблажыць могуць. Кірэйчык. Ён слухаў разам з намі воўчыя песні і расказваў, як учора ноччу конюх у іх на участку з кладоўкі праз акно аблажыў аднаго старога канятніка. Пташнікаў. // Зрэзаць, ссячы. Аблажыць сасну. ▪ Гектараў трыццаць мужчыны ўжо аблажылі, і яна [трава] ляжыць у пракосах. Сабаленка.
    8. размоўнае слова Груба аблаяць. Гальяш, не вытрымаўшы, аблажыў сялян моцным слаўцом. Гурскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Студэнцтва — самы цудоўны час. Таму нельга марнаваць яго на вучобу.