упусціць

тлумачэнне слова:

  упусціць, упушчу, упусціш, упусціць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Дазволіць увайсці, уехаць куды-н. Гаспадыня бразнула крукам і ўпусціла Рыгора ў кватэру. Гартны. Сярод.. [вайсковых] Паходня пазнаў і малодшага лейтэнанта, які ўпусціў у вагон пасажыраў з тамбура. Хадкевіч. Дайсці да.. [інжынера] Лабановічу ўдалося толькі ў другую палавіну дня, і ўпусцілі яго ў кабінет інжынера не адразу. Колас. // Пусціць у шкоду (у пасевы, сенажаць і пад.). — Упусціш [гусей] у гарод, паскамі адсцябаю, як вярнуся, — паказвае маці сыну, адыходзячы на працу ў калгас. Пальчэўскі. Каб старшыня не нарваўся — сам Чэсік баіцца гэтага больш за Мікодыма. Баіцца, што старшыня будзе сварыцца на іх за тое, што ўпусцілі кароў у сенакос. Васілевіч. // Даць пранікнуць куды-н. Упусціць пару ў трубы. Упусціць холад у хату. ▪ У цвёрды грунт, у шчыліны сцяны, Дзе не магло да гэтага расці нічога, Яна [галінка вішняку] свае ўпусціла карані. Танк. // Ка́паючы, уліць у што-н. [Фельчар] наліў у лыжку вады, упусціў туды некалькі кропель з маленькай пляшачкі. Кулакоўскі.
    2. што. Не ўтрымаць у руках. Прыёмшчык пабялеў і ўпусціў з рук аловак. Няхай. Валя так задумалася, што зусім забылася, што трымае ў руцэ шклянку з недапітым чаем, і ўпусціла яе. Шамякін. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Чую песні стыхіі-разводдзя, Не стрымаць твае вольнае плыні! Упусціла старое паводдзе, Калі вір маладога нахлынуў. Трус.
    3. каго. Па недагляду, непаваротлівасці і пад. даць магчымасць каму-н. уцячы, схавацца. Надзя абмацала ў кішэні дзве лімонкі. Хопіць. Галоўнае, каб гаспадар не ўцёк, каб не ўпусціць яго. Бураўкін. На двары Данілаў падбег да Валодзі і сказаў, што трэба дзейнічаць хутчэй, бо каменданта ён упусціў. Федасеенка. // чаго. Не заўважыўшы, прапусціць, не адзначыць што-н. Па дарозе назад я праглядваў свае накіды, ці не ўпусціў чаго. Кірэйчык.
    4. пераноснае значэнне; што. Не здолець своечасова выкарыстаць спрыяльныя абставіны. Стары.. хапаўся сам і падганяў іншых — усё баяўся ўпусціць час, божкаў, каб пратрымалася надвор'е. Мележ. «І вось, папалася прыгожая, — з крыўдаю на сябе падумала тады Паліна. — Як жа гэта я ўпусціла зручны момант?..» Кавалёў. // Страціць што-н. Дзяўчаты імкнуліся не ўпусціць першынство. Шчарбатаў. Ім [хлопцам] крыўдна, што дзесьці хадзілі, Што дзесь сустракалі зару, А блізкае шчасце ўпусцілі. Ляпёшкін. — Прыжымісты, — гаварылі пра.. [Міколу] хлопцы. — Гэты свайго не ўпусціць. Навуменка. // Не здолець утрымаць каго-н. Косцік бачыў, што натрапіў на купца, што гэта дзяўчына можа купіць туфлі. Упусціць яе — ці знойдзецца хто іншы? Арабей.
    5. што. Уставіць у выразанае, паглыбленае месца. Упусціць замок у дзверы.
    •••
    Упусціць з-пад увагі — тое, што і выпусціць з-пад увагі (глядзі выпусціць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com