тлумачэнне слова:
усё1, глядзі увесь. усё2, прыслоўе 1. Увесь час, заўсёды, пастаянна. Ён усё ў раз'ездах. Ён усё заняты. Ява ўсё злуецца. ▪ Іду, іду Па маёвым лесе, І ўсё мне здаецца: Вось-вось распукнецца Сэрца Мільёнамі ландышаў. Кірэенка. 2. Да гэтага часу, яшчэ і цяпер. Ён усё яшчэ вучыцца. ▪ Андрэя ўсё не было, і маці яшчэ больш занепакоілася аб сыне. Дуброўскі. 3. Толькі, выключна. Усё ты вінаваты. Справа расстроілася, і ўсё з-за вас. 4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы або нарастанне прыметы. Вецер усё мацнее. Тэмпература паветра, усё павялічваецца. Усё больш і больш змяркалася. ▪ Сурова слухала бажніца модлы, А шум банкету ліўся ўсё гучней. З. Астапенка. 5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення проціпастаўлення. Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі. 6. Аднак, тым не менш. Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца добра. ••• Усё ж; і ўсё ж — усё-такі, тым не менш. [Маці:] — Прырасла ты, Наташа, да свайго гэтага агароду моцна, а парваць з ім усё ж давядзецца. Асіпенка. І ўсё ж цуда адбылося. Капсуль разарваўся тады, калі дасталі яго з міны. Гроднеў. Усё ж такі — тое, што і усё ж. І ўсё ж такі па нечым другім, невядомым і не распазнаным, было відаць, што.. [К. Чорны] слухае. Скрыган.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com