тлумачэнне слова:
ускінуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне 1. што. Рэзка ўзняць, падняць што-н. уверх. Ускінуць сцяг над калонай дэманстрантаў. ▪ Сяржант ускінуў угару карабін, у момант прыцэліўся і стрэліў. Чорны. Музыкі раптам ускінулі ўгару трубы і.. грымнулі вальс. Дайліда. // і чым. Зрабіць рэзкі рух уверх якой-н. часткай цела. Ускінуць галаву. ▪ — Вон! — пачуўся раптам стогн. Зубр сярдзіта ўскінуў рогі. Вітка. — Што ж я буду гаварыць? — ускінула тонкія бровы дзяўчына і зачырванелася. — Бачыце, я ж занятая... Кухараў. У адзін момант ускінуў.. [Сяргей Карага] плячыма і перавярнуўся тварам да свайго смяртэльнага ворага, стараючыся вызваліць рукі. Колас. 2. каго-што. Кідаючы, ускласці, навесіць, начапіць на што-н. Ускінуць граблі на воз. Ускінуць рукзак на плячо. Ускінуць плашч ка руку. ▪ Цяля хуценька ўскінулі на воз, прыкрылі саломай — і на ферму. Дуброўскі. 3. што. Накінуць паверх чаго-н., укрываючы, закрываючы каго-, што-н. [Ратушняк] ляжаў пад пасцілкамі, наверх яму яшчэ ўскінулі суконную старую вялікую бурку. Пташнікаў. 4. што. размоўнае слова Надзець, накінуць на сябе што-н. (звычайна на скорую руку). Стары Ермаліцкі насунуў шапку задам наперад, ускінуў на плечы кажушок і пабег у стайню. Грахоўскі. Лена надзела новую сукенку, на галаву ўскінула блакітную, з вялікімі жоўтымі ружамі касынку, завязаўшы ражкі каля шыі. Ваданосаў. ••• Ускінуць вочы (позірк) — хутка глянуць уверх або на каго-н. Уолтэр здзіўлена ўскінуў вочы на генерала. Гамолка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com